С.В.
З неба падаюць не зоркі.
Святы вечар.
Сумны вечар.
Ад валхвоў штыняе хлоркай.
Святы вечар.
Сумны вечар.
Мапа адключэнняў веры
Макабрычнае памераў.
Трэба йсці
Скрозь Жытомірскую трасу,
Запах паленага мяса,
І астатнія ўсе рэчы,
І ветхазаветны стыль,
Праз які ты ўспрымаеш
Гэты свет: і гэты кадыш
Ты на раны не намажаш,
Тым, хто ўсё ўжо спасціг.
З неба падаюць не зоркі.
Сумны святы вечар.
(с) 25.12.2022 Seliavilnia